Рэгуляванне коштаў закранула не толькі ІП: на тэхнічныя працы пайшлі сайты «Мегатоп», «Марко», «Белвест», «Міла», «Шатэ-М» і іншыя.

Белвест
5 хв.

На русском языке: Регулирование цен затронуло не только ИП: на технические работы ушли сайты «Мегатоп», «Марко», «Белвест», «Мила», «Шатэ-М» и другие

Выданне «Наша Ніва» звярнула ўвагу, што на працягу ўсяго сённяшняга дня на тэхнічным абслугоўванні знаходзяцца сайты беларускіх абутковых сетак «Марка», «Мегатоп», «Белвест».

Больш за тое, журналісты высветлілі, што ў «Мегатоп» не працуюць і фізічныя крамы сеткі. Так у краме ў Светлагорску паведамілі, што распараджэнне закрыцца паступіла з Мінска, ці адкрыюцца крамы заўтра – прадаўцы не ведаюць, а на гарачай лініі сказалі, што адновяць працу ў бліжэйшы час.

Акрамя таго, нам таксама вядома, што з учорашняга дня не прымае замовы сайт сеткі «Міла», тых. працы на сайце «Шатэ-М», а «Пінскдрэў» прыбраў усе кошты на канапы са свайго сайта.

«З учорашняга дня да сёння ляжаў аптовы сайт Шатэ-М. Нядаўна запрацаваў – змяніліся цэны. Патаннеў іх уласны брэнд патрон, а па некаторых пазіцыях у два разы ўпала цана. Акумулятары патаннелі на 20р. Да гэтага тыдні два таму, баючыся скаргаў на падвышэнне коштаў, шацік выдаліў ва ўсіх акаўнтаў гісторыю заказаў/вяртанняў.

У цэлым, вядома, з запчасткамі надыходзіць поўны пі**ц. У наяўнасці толькі Кітай, астатняе – ці космас кошт, ці не ў наяўнасці. Але ўжо і няма пад замову. Маслаў наогул не стала, астатняе ўсё вымятаюць», – паведамляюць крыніцы.

Таксама крыніцы паведамляюць, што ў крамах пачынаюць спыняць бонусныя праграмы, бо сетка крам «Дыяніс» спыняе магчымасць назапашваць балы па сваёй карце лаяльнасці.

Папярэдні матэрыял
У Гомелі пасля пачатку забастоўкі ІП прайшла сустрэча з адміністрацыяй: прадпрымальнікам прыгразілі штрафамі
Наступны матэрыял
У Telegram пачаў распаўсюджвацца фэйк з нібыта прапановай ад BYPOL аб выхадзе з плана «Перамога»

Iншыя матэрыялы