На русском языке:
Рейсы из Багдада в Минск возвращаются на постоянной основе
Учора ў раскладзе на сайце Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» зʼявілася згадка рэйса авіякампаніі Iraqi Airways з Багдаду ў Мінск, які запланаваны на сёння, 29 сакавіка ў 23:00.
Аднак на дадзены момант гэты рэйс знік з раскладу MSQ, але гэта зусім не азначае, што рэйс адменены.
Рэйс Багдад-Минск на сайце MSQ / Скрын Еўрарадыё
На сэрвісе па адсочванні палётаў Flighradar24 зараз паказана, што з Багдаду ў Мінск запланаваныя ўжо два рэйсы Iraqi Airways з Багдада: на 29 сакавіка ў 23:25 і на 31 сакавіка ў 13:25. Нумар рэйса – IA271.
Акрамя таго, згодна з сезонным раскладам MSQ з 26 сакавіка па 28 кастрычніка 2023 года, рэйс Мінск-Багдад будзе выконвацца на пастаяннай аснове два разы на тыдзень. Прылятаць у Беларусь з Іраку гэты рэйс будзе кожную сераду (у 23:00) і пятніцу (у 13:00) з красавіка па кастрычнік.
Нагадаем, што апошні рэйс са сталіцы Ірака ў Беларусь быў выкананы 21 сакавіка 2022 года. Раніцай наступнага дня ДПК РБ паведаміў, што ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» спыніў працу пункт размяшчэння мігрантаў. Што да канкрэтна IA271 авіякампаніі Iraqi Airways, то апошні раз ён прылятаў у Беларусь 17 снежня 2021 года.
Так ці інакш, але міграцыйны крызіс на гэтым не спыніўся. Напрыклад, памежная служба Польшчы паведаміла, што толькі за ўчарашні дзень, 28 сакавіка, незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі паспрабавалі 111 чалавек сярод якіх былі грамадзяне Туніса, Эфіопіі, Емена і Егіпта.