РФ пачала перакідваць ваенную тэхніку на поўдзень Беларусі

Настоящее Время
Абноўлена
Абноўлена: 20 снежня 2022 16:57
2 хв.

На русском языке: РФ начала переброску военной техники на юг Беларуси

На працягу сённяшняга дня фіксуецца перавозка танкаў, грузавікоў і асабовага складу ВС РФ з беларускіх палігонаў у паўночнай і цэнтральнай частках краіны, дзе яны дыслакаваліся, на поўдзень — бліжэй да мяжы з Украінай.

Нагадаем, што ўчора, 19 снежня, у Менск на сустрэчу з Лукашэнкам прылятаў Пуцін. Раней за яго прыляцелі кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў і кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.

РФ пачала перакідваць ваенную тэхніку на поўдзень Беларусі

Вядома, што сёння, 20 снежня, у раёне 5 раніцы з чыгуначнай станцыі Палонка адправіўся эшалон з ваеннай тэхнікай ВС РФ, якая дыслакавалася на палігоне «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.) ).

На працягу дня эшалон прайшоў: Бярозу, Жабінку, Драгічын, Іванава і паводле нашых звестак, прыбыў у Лунінец (Брэсцкая вобл, Беларусь). На платформах: 23 танкі Т-80, 8 бензавозаў, 9 грузавікоў (Уралы і КамАЗы), 2 пасажырскія і 7 грузавых вагонаў. Гэтую інфармацыю пацвярджае і Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі .

Акрамя гэтага, нам таксама вядома, што ўчора, 19 снежня, на чыгуначнай станцыі Заслонава (Віцебская вобл., Беларусь) ажыццяўлялася пагрузка на платформы больш за 20 танкаў і каля 16 Уралаў. ВС РФ, якія знаходзіліся на палігоне «Лепельскі». Пазней эшалон накіраваўся ў напрамку Оршы і пайшоў на Асіповічы. Пунктам яго прызначэння, папярэдне, з’яўляецца Слуцк (Мінская вобл, Беларусь), што таксама значна бліжэй да мяжы з Украінай.

Вядома таксама і пра перакіданне 3. Эшалона з тэхнікай ВС РФ. Раніцай 20 снежня праз Шклоў (Магілёўская вобл, Беларусь) прайшоў эшалон з: 20 БМП-2, 3 бензавозы, 7 Уралаў, Мабільны Пункт Упраўлення Сувязны (МПУС-К) на базе КамАЗ, 4 пасажырскія вагоны РЖД і 3 грузавыя вагоны.

Ён прайшоў праз: Оршу, Магілёў іЖлобін. У выніку, прыбыў у Калінкавічы (Гомельская вобл, Беларусь). Магчыма ён працягне рух яшчэ паўднёвей.

На дадзены момант існуе скрыжаванне:
1. Альбо тэхніку ВС РФ з палігонаў у паўночнай і цэнтральнай частцы краіны пачынаюць перавозіць у прымежжа.
2. Або тэхніку вязуць на чарговыя сумесныя вучэнні ВС РБ і ВС РФ дзесьці паблізу мяжы з Украінай.

Адзначым, што колькасць тэхнікі, якую зараз перакідваюць у прыгранічча, з’яўляецца невялікім і яго дакладна недастаткова ні для якіх наступальных дзеянняў.

Калі вы бачыце перамяшчэнне эшалонаў з ваеннай тэхнікай у Брэсцкай і Гомельскай абласцях Беларусі — то паведамляйце пра гэта ў @HajunBYbot. І ў чарговы раз нагадаем аб неабходнасці захавання ўсіх правіл вашай бяспекі.

Убачылі расейскую ваенную тэхніку?

Напішыце нам, калі ласка.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
У Беларусі на 5 гадзін павялічаць адну з зон абмежавання палётаў
Наступны матэрыял
У Беларусі ўводзяцца часовыя абмежаванні на наведванне памежнай паласы з Украінай

Iншыя матэрыялы