Рыхтэр: «Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальна»

Офіс Святланы Ціханоўскай
5 хв.

На русском языке: Рихтер: «Мы работаем с депутатами Сейма и разъясняем, что введение более жестких ограничений в отношении беларусов недопустимо»

Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў.

Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказвае пра тое, як праходзіць законатворчы працэс у Літве і распавядае пра наступныя крокі, якія будзе рабіць Офіс, каб змяніць законапраект.

«За рэдакцыю закона з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў прагаласавалі больш паловы дэпутатаў. Права вета можа быць пераадоленае, калі захаваецца гэтая колькасць галасоў. Вельмі важным з’яўляецца грамадскі ўдзел. Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта. Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальна», — дадала Крысціна Рыхтэр.

Папярэдні матэрыял
Прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзян Беларусі і РФ, і прапанаваў тыя ж абмежаванні і для беларусаў
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская: «Нельга ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і памагатымі рэжыму»

Iншыя матэрыялы