Рыхтуюцца да асады? На прахадной «Гродна Азот» усталёўваюць металічныя шыпы

Delo.by
3 хв.

На русском языке: Готовятся к осаде? На проходной «Гродно Азот» устанавливают металлические шипы

У тэлеграм-канале «Страйкам Азота» з’явілася інфармацыя, што на КПП-1А прадпрыемства «Гродна Азот» вырашана ўсталяваць высоўныя металічныя шыпы на шырыню дарогі больш за 5 метраў. Як быццам гаворка ідзе не пра завод, а пра сярэднявечную крэпасць, якая рыхтуецца да аблогі. Рашэнне аб устаноўцы шыпоў прынята «для абароны аб’ектаў павышанай небяспекі ад уезду на тэрыторыю завода аўтамабіляў шляхам тарану, тэрарызму».

Пра гэта сведчаць фота тэхнічнага задання на закуп, якое апублікавана ў тэлеграм-канале страйкама. Дакумент падпісаны выконваючым абавязкі першага намесніка прадпрыемства.

Рыхтуюцца да асады? На прахадной «Гродна Азот» усталёўваюць металічныя шыпы

Паводле інфармацыі страйкама, службе бяспекі прадпрыемства таксама змянілі ўнутраную інструкцыю: яе надзялілі правам ўжываць фізічную сілу і спецсродкі, «калі іншымі спосабамі выканаць іх абавязкі не ўяўляецца магчымым».

«Выдалі берцы, дубінкі і электрашокеры. Закуплены магутныя шматканальныя рацыі, стужкі з шыпамі для спынення транспарту, (кошт 12 тысяч еўра, у колькасці 5 штук)», — піша канал «Страйкам Азота».

У 2020 годзе на прадпрыемстве «Гродна Азот» двойчы пачынаўся страйк. Некаторыя цэхі працавалі на «мінімалках», паколькі поўны прыпынак вытворчасці быў небяспечны для жыцця людзей. У канцы кастрычніка кіраўніцтва «Азота» запэўнівала, што забастоўкі на заводзе няма, проста «пара дзясяткаў чалавек тэрарызуюць усю краіну». На прадпрыемства накіравалі 40 работнікаў, каб замяніць страйкоўцаў.

Папярэдні матэрыял
Кантрабандыст з беларускімі цыгарэтамі пратараніў аўтамабіль літоўскіх памежнікаў
Наступны матэрыял
Сёння ў мінскіх гандлёвых цэнтрах правераць НЕвыкананне масачнага рэжыму

Iншыя матэрыялы