На русском языке:
Сайт Мининформа прилёг: прокремлёвские хакеры вспомнили про ультиматум?
Вось так сайт Мінінфарма РБ прама цяпер выглядае за мяжой і ў краіне. Нагадаем, заўчора прарасійскія хакеры Killnet, і некаторыя пракрамлёўскія з РБ, абяцалі пакласці дзяржсайты раніцай 16 красавіка.
Сёння, праўда, ужо 17-е, так што можа гэта ўвогуле і не яны.
Дарэчы, шэраг СМІ піша, што таксама ляжаць сайты Мінабароны і МУС, але па стане на 11:30 яны адкрываюцца і ўсіх іншых міністэрстваў – таксама.
UPD. Па стане на 11:38 і сайт Мінінфарма ўжо пачаў адкрывацца ў шэрагу карыстальнікаў.
Больш падрабязна, што там быў за ўльтыматум хакераў чытайце тут альбо глядзіце тут.