На русском языке:
Солдаты ВС РФ потеряли оружие в южных районах Гомельской области Беларуси?
На днях у Хойніках пачалі з’яўляцца аб’явы, дзе сказана, што калі вы знайшлі зброю, боепрыпасы ці выбуховыя рэчывы, то трэба патэлефанаваць ва УС РБ. У той жа аб’яве адразу пагражаюць артыкулам 295 КК РБ.
Па словах мясцовых жыхароў, зброю салдаты РФ сапраўды гублялі і не толькі ў раёне Хойнікаў, але таксама і ў Нараўлянскім і Ельскім раёнах.
У сувязі з гэтым асабліва цікавай выглядае інфармацыя, што Міністэрства лясной гаспадаркі РБ цалкам закрыла для наведвання лесу ў шэрагу раёнаў на поўдні Гомельскай вобласці. На гэты момант цалкам закрытыя для наведвання лясы ў раёнах: Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім, Нараўлянскім, Мазырскім і Калінкавіцкім.
Па «неверагодным» супадзенні, менавіта ў гэтых раёнах на працягу больш за 2-х месяцаў назіралася найбольшая канцэнтрацыя войскаў УС РФ.