Самалёт ДРЛА А-50У не вярнуўся ў Мачулішчы пасля ўзлёту: прапаганда хлусіць пра аблёт межаў і суправаджэнне ім борта Лукашэнкі

jetphotos.com
5 хв.

На русском языке: Самолет ДРЛО А-50У не вернулся в Мачулищи после взлёта: пропаганда врёт про облёт границ и сопровождение им борта Лукашенко

Днём прапагандысты сцвярджалі, што самалёт ДРЛА А-50У пачаў ужо вырашаць задачы на баявым дзяжурстве. У прыватнасці, МА РБ паведаміла, што «А-50 у адпаведнасці з планам у суправаджэнні іншых самалётаў здзейсніў аблёт дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

Самалёт ДРЛА А-50У сапраўды ўзляцеў з аэрадрома Мачулішчы яшчэ ў 11:35 (па кіеўскім часе). Прапагандысцкія рэсурсы паказвалі кадры ўзлёту самалёта, але… да гэтага часу не паказалі кадраў яго пасадкі. Хоць звычайна ДРЛА знаходзіцца ў паветры ў сярэднім па 2,5-3 гадзіны за адну палётную змену.

Далей больш, прэс-служба Лукашэнкі ўвогуле напісала: «А-50 – паспяхова сустрэў, суправадзіў і забяспечыў сумесна з групай знішчальнікаў бяспеку борта нумар 1 пры пасадцы!» і паказала відэа, якое было знята са знішчальніка суправаджэння падчас вылету А-50У ў РФ, да таго як самалёт Лукашэнкі ўвогуле перасёк мяжу з РБ.

І нюанс у тым, што борт Лукашэнкі прызямліўся ў MSQ а 17:19. Гэта значыць праз 6 гадзін пасля ўзлёту А-50У з Мачулішчаў, і А-50У не мог яго суправаджаць, бо ў сярэднім ДРЛА лётае да 3-х гадзін, як мы ўказалі вышэй.

Мабыць, у іх ужо пайшоў прынцып «хлусіць па поўнай». Таму што, як мы паведамлялі раней, самалёт ДРЛА паляцеў на 325-ы авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрозе, і пакінуў паветраную прастору РБ прыблізна праз 40 хвілін пасля ўзлёту. А прапагандысты чамусьці назвалі простае суправаджэнне знішчальнікамі ВПС РБ самалёта ДРЛА да мяжы паміж РБ і РФ – «аблётам дзяржаўнай мяжы».

Але ўсё роўна будзем з нецярпеннем чакаць фота і відэа пасадкі самалёта ДРЛА А-50У сёння вечарам у Мачулішчах. Ён жа мусіць вярнуцца з патрулявання мяжы, праўда? Ці не?

Папярэдні матэрыял
Відэа BYPOL: беспілотнік прылятае на тэрыторыю аэрадрома Мачулішчы, прызямляецца наўпрост на «грыб» расійскага А-50У і спакойна злятае
Наступны матэрыял
ЗША ўвялі экспартныя абмежаванні супраць 37 кампаній, сярод іх ёсць і беларуская фірма

Iншыя матэрыялы