На русском языке:
Самолёты ЧВК Вагнера и ФСБ прилетели в Беларусь
Сёння ў 12:10 у аэрапорце Віцебска «Усходні» прызямліўся Ан-148-100E ФСБ РФ з рэгістрацыйным нумарам RA-61727. Да гэтага гэты борт прылятаў у Беларусь 20 траўня 2021 года, роўна на наступны дзень пасля крушэння навучальна-баявога самалёта Як-130, калі загінулі двое пілотаў ВПС РБ.
Дакладная мэта сённяшняга візіту борта ФСБ у Беларусь, на дадзены момант, невядомая. Характэрна, што раніцай у раёне 08:30, да прылёту самалёта ФСБ, у Віцебск з ваеннага аэрадрома ў Мачулішчах вылецеў верталёт ВПС РБ.
Акрамя таго, учора 27.04 у 15:55 у Віцебск прылятаў і бізнэсджэт BAe 125-800B з рэгістрацыйным нумарам RA-02731. Дадзены борт звязваюць са структурамі «кухара Пуціна» Яўгена Прыгожына, у прыватнасці, з ПВК Вагнера. Самалёт прабыў у Віцебску ўсяго 45 хвілін, пасля чаго паляцеў назад у Маскву, што ў сваю чаргу можа казаць аб тым, што борт кагосьці прывёз ці забраў.
Як ужо было сказана вышэй, мэта візіту гэтых бортаў у Беларусь пакуль невядомая. Калі вы валодаеце інфармацыяй, хто прыляцеў на гэтых самалётах або можаце расказаць якія-небудзь падрабязнасці гэтых візітаў у нашу краіну — пішыце ў @motolko_bot