На русском языке:
Шахед над Беларусью: Что это было?
Учора ўвечары адзін з БПЛА (дрон-камікадзэ тыпу «шахед»), запушчаны РФ падчас чарговай атакі па Украіне, заляцеў у Беларусь і знаходзіўся ў паветранай прасторы нашай краіны мінімум 1 гадзіну.
Адным з першых пра заход расійскага шахеда ў Беларусь паведаміў канал Інсайдэр UA у 20:27. У 20:44 гэтую інфармацыю пацвердзіў і маніторынгавы канал monitor. Вядома, што БПЛА зайшоў у Беларусь з Чарнігаўскай вобл, Украіны ў раёне г.п. Лоеў і ўзяў курс на паўночны захад (у напрамку Мазыра), аднак ёсць яшчэ адзін важны аспект.
На момант паступлення першай інфармацыі аб заходзе БПЛА ў Беларусь над Гомельшчынай ужо больш за гадзіну знаходзіўся верталёт Мі-24 ВПС РБ, які вылецеў у Гомельскі р-н з аэрадрома Мачулішчы ў раёне 19:00, і знішчальнік з Баранавіч, які вылецеў яшчэ раней – каля 18:30.
Пра што гэта можа сведчыць?
Як мінімум пра тое, што сілы СПА РБ зафіксавалі заход шахеда ў Беларусь задоўга да таго, як інфармацыя пра гэта зʼявілася ў тг-каналах, і сам шахед зайшоў раней – у раёне 19:00. Больш за тое, ужо на момант паступлення першых публічных паведамленняў знішчальнік ВПС РБ паляцеў з Гомельскага раёна, а праз некаторы час зляцеў у Мачулішчы і верталёт ВПС РБ.
Не выключана, што войскі РБ былі ў курсе манеўраў, якія мусілі адбыцца, і кантралявалі паветраную прастору над тэрыторыяй Беларусі на выпадак няпланавых паводзінаў аднаго з шахедаў.
Па нашых дадзеных маршрут шахеда над Беларуссю быў наступны: заход у раёне г.п. Лоеў – рух на Мазыр – паварот у раён Хойнікаў – выхад з Беларусі ў раёне Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.