In English:
Sheiman met with the head of Zimbabwe, but propaganda didn’t say a word about it
На русском языке:
Шейман встретился с главой Зимбабве, а пропаганда об этом не сказала ни слова
Reform.by заўважыў, што спецпасланнік Лукашэнкі Віктар Шэйман, які курыруе афрыканскі напрамак, знаходзіцца ў Зімбабвэ, дзе 30 кастрычніка сустрэўся з кіраўніком краіны Мнангагвой і кіраўніком МЗС Шавай.
Пры гэтым, як ужо было не раз, прапаганда пра візіт Шэймана ў Афрыку проста маўчыць. Аднак з зімбабвійскіх СМІ можна даведацца, што там Шэйман абмяркоўвае супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. У прыватнасці, размова ідзе і аб будаўніцтве сучаснага малочнага комплексу ў Зімбабвэ.
Таксама паведамлялася, што Шэйман збіраецца сустрэцца з прадстаўнікамі міністэрстваў сельскай гаспадаркі і горназдабыўной прамысловасці.