На русском языке:
Что объединяет все три ДРЛО А-50У, потерянные ВКС РФ?
Па нашых дадзеных на верасень 2023 г. у расейскіх вайскоўцаў налічвалася 9 мадэрнізаваных А-50У. Вось іх рэгістрацыйныя і бартавыя нумары (у дужках):
- RF-93966 (37) – насіў імя «Сяргей Атаянц» у гонар авіяканструктара, непасрэдна кіраваўшага стварэннем А-50
- RF-94268 (41)
- RF-50610 (42)
- RF-50608 (43)
- RF-93952 (45)
- RF-50602 (33)
- RF-92957 (47) – самы першы з А-50У, здадзены ў кастрычніку 2011
- RF-50601 (50)
- RF-50606 (51) – найноўшы А-50У, здадзены ў верасні 2023
За час поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну на аэрадромах УС РБ у розны час знаходзілася не менш за пяць самалётаў ДРЛА А-50У ПКС РФ.
Першыя пяць самалётаў у прыведзеным спісе вышэй па чарзе прысутнічалі ў Беларусі ў перыяд непасрэдна перад пачаткам і ў першы месяц вайны (выходзілі на баявое дзяжурства з Баранавіч) з 22.02.2022 па 02.03.2023, калі зляцеў пашкоджаны ў Мачулішчах борт. З таго часу ў Беларусі больш такія самалёты не зʼяўляліся.
Дык што ж аб'ядноўвае гэтыя пяць бартоў?
Инфаграфіка: Беларускі Гаюн
Усе яны паспелі пабываць у Беларусі:
- RF-93966 (37) – збіты 14.01.2024 у Чорным моры. Правёў у РБ не менш за 16 дзён запар.
- RF-94268 (41)
- RF-50610 (42) – збіты 23.02.2024 над Азоўскім морам. Правёў у РБ некалькі дзён запар у пачатку вайны.
- RF-50608 (43) – пашкоджаны партызанамі 26.02.2023 у Мачулішчах. Уляцеў у Таганрог 02.03.2023, дзе працягвае знаходзіцца на рамонце, да якога прыступілі, верагодна, толькі пасля здачы борта нумар 51. Правёў у РБ не менш як 58 дзён запар.
- RF-93952 (45)
Супадзенне? Гэта пакажа наступны выведзены са строю А-50У.
А пакуль у ПКС РФ застаюцца ў працы яшчэ шэсць падобных самалётаў. Адзін А-50У праводзіць на дзяжурстве каля 6 гадзін бесперапынна. Такім чынам, каб кругласутачна «закрываць» нейкую адну зону неабходна зменная праца мінімум чатырох бартоў (з улікам часу на адпачынак экіпажаў). Адпаведна, з улікам працягласці лініі фронту, астатніх самалётаў расейцам зараз хапае ўпрытык.
Як мы раней адзначалі, расейскі ВПК быў здольны выпускаць (мадэрнізаваць А-50) па адным А-50У у год, гэта ж бачна і па статыстыцы ўводу бартоў у лад у «мірны» час. Аднак з улікам санкцый (адсутнасць электронных кампанентаў) такі тэмп ці наўрад захаваецца ў будучыні.