In English:
Sikorsky has confirmed that Belaeronavigatsia can be disconnected from the European air database
На русском языке:
Сикорский подтвердил, что «Белаэронавигацию» могут отключить от Европейской базы авиаданных
Пазаўчора мы пісалі, што «Белаэранавігацыю» могуць адключыць Еўрапейскай базы даных AIS ужо ў сярэдзіне лістапада. А сёння кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі на прэс-канферэнцыі пацвердзіў, што рызыка адключэння «Белаэранавігацыі» ад AIS сапраўды існуе. І дадаў, што ўпушчаная выгада беларускай авіяцыі ва ўмовах санкцыяў складае $10 млн у месяц.
Адключэнне «Белаэранавігацыі» ад Еўрапейскай базы дадзеных AIS азначае, што па сканчэнні часу ўсе даныя ў базе «Белаэранавігацыі» страцяць актуальнасць і лётаць у Беларусь і праз Беларусь будзе проста небяспечна.
Нагадаем, у чэрвені гэтага года «Белаэранавігацыя», як і яе генеральны дырэктар Леаніда Чуро, трапілі пад санкцыі ЕС. Паралельна санкцыйныя спісы пашырылі ЗША, Вялікабрытанія і Канада. Пазней супраць іх увялі санкцыі таксама Швейцарыя і востраў Джэрсі.