На русском языке:
Силовики патрулируют пр. Независимости и дежурят в штатском в метро
У Менску сілавікі Лукашэнкі на Дзень Волі патрулююць праспект Незалежнасці. Пра гэта паведаміла «Наша Ніва».
Па інфармацыі выдання, па цэнтральным праспекце кожныя 5 хвілін праязджаюць каралі з АМАПам. Акрамя таго, паводле нашых звестак, сілавікі ў цывільным дзяжураць і на кожнай станцыі метро.
Таксама на плошчы Якуба Коласа стаяць два бусы і ціхары.