Сілавікі правялі фотасэсію са школьнікамі ў бронекамізэльках, касках і без згоды бацькоў

хв.

Сёння супрацоўнікі ДАІ і дэпартамента аховы Савецкага раёна правялі ў 76-й школе прафілактычнае мерапрыемства, прымеркаванае да пачатку навучальнага года. Фотасэсія дзяцей з сілавікамі з’явілася тэлеграм-канале СШ №76: «Прадстаўнікі Дэпартамента «Ахова» прыехалі ў госці са службовым сабакам, з прэзентацыяй службовай тэхнікі. Навучэнцам было так цікава, што нават халаднаватае надвор’е іх не засмуціла!».

Бацькі аднаго з навучэнцаў распавялі, што ў бацькоў ніхто не пытаў дазвол на ўдзел іх дзяцей у прапагандысцкім мерапрыемстве і фотасэсію з імі.

«Прывялі сабаку, маніпулявалі пачуццямі дзяцей, якім звычайна падабаюцца жывёлы. Затым завабілі хлапчукоў ў машыну, далі апрануць бронекамізэлькі, каскі, усё здымалі на камеру. Вынік 1 — прыгожая фотасэсія добрых міліцыянтаў з маім дзіцёнкам, у тым ліку без маёй згоды. Вынік 2 — шок, слёзы, сын патэлефанаваў вінаваты, калі апамятаўся, мы засмучаныя. 12-гадовыя дзеці сталі аб’ектамі маніпуляцый», — распавялі бацькі аднаго са школьнікаў.

.

Папярэдні матэрыял
Стала вядома, хто загадаў змяшчаць пратэстоўцаў ва ўмовы ШІЗА і да бамжоў
Наступны матэрыял
Беларусы з ВНЖ за мяжой зараз могуць выязджаць з Беларусі раз на 3 месяцы

Iншыя матэрыялы