СМІ: МАЗу забаранілі ўдзельнічаць у ралі-марафоне «Дакар»

DPPI
3 хв.

In English: Media: MAZ is not allowed to participate in Dakar rally raid
На русском языке: СМИ: МАЗу запретили участвовать в ралли-марафоне «Дакар»

Расійскі спартовы тэлеканал «Матч ТБ» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што арганізатары ралі-марафону «Дакар» не дапусцяць да ўдзелу беларускую каманду «МАЗ-СПОРТаўта». Па інфармацыі іх крыніцы, грузавікі накіроўваліся ў Марсэль на пагрузку на паром, які павінен адбыць праз некалькі дзён у Саудаўскую Аравію, але каманду не пусцілі.

Іншая крыніца тэлеканала дапусціла, што рашэнне можа быць звязана з санкцыямі ў дачыненні да завода МАЗ, які трапіў у 4-ы санкцыйны пакет ЕС. Таксама суразмоўца «Матч ТБ» адзначыў, што ў «МАЗ-СПОРТаўта» распрацоўваецца наземны альтэрнатыўны маршрут да Саудаўскай Аравіі праз Сірыю. Чакаецца, што беларуская каманда ў хуткім часе выступіць з заявай.

Раней у нядзелю таксама высветлілася, што каманда МАЗ знікла са спісу ўдзельнікаў ралі, аднак да гэтага не было ніякіх навінаў пра тое, што беларуская каманда прапусціць Дакар-2022.

Ралі «Дакар-2022» пройдзе з 2 па 14 студзеня ў Саудаўскай Аравіі. Беларуская каманда ўдзельнічае ў ім з 2012 года.

Папярэдні матэрыял
Мігранты, якія засталіся ў Беларусі, плануюць трапіць у ЕС праз Расію?
Наступны матэрыял
«Кібер-партызаны» заявілі пра ўзлом камп'ютарнай сеткі ААТ «Беларуськалій»

Iншыя матэрыялы