СМІ: Украіна выправадзіла ў Польшчу беларускага актывіста Валянціна Цішко

Hrodna.life
3 хв.

На русском языке: СМИ: Украина выдворила в Польшу беларусского активиста Валентина Тишко

У 14:23 стала вядома, што Валянціна вязуць са Львова ў напрамку мяжы з Польшчай. Так паведамляў «Белсат» са спасылкай на яго знаёмага. Пазней «Медыязона» паведаміла, што беларус ужо знаходзіцца на мяжы і ў дадзены момант шукаюць транспарт, каб яго вывезці ў Польшчу.

«Пакуль на мяжы, шукаюць аўтобус, куды мяне пасадзіць, каб давезлі да Польшчы», – сказаў Цішко «Медыязоне».

Па словах беларуса на статус бежанца ён падаваўся двойчы: у снежні 2021 года і месяц таму, аднак да ўчорашняга дня рашэння не было.

Валянцін Цішко нарадзіўся ў Маладзечне. У Беларусі ён быў раённым каардынатарам руху «За свабоду». Ён першы адкрыты гей, які балатаваўся на пасаду дэпутата ў Беларусі, грамадзянскі актывіст і іерадыякан Грэцкай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Пра яго падрабязней пісала выданне Hrodnа.life.

UPD: Беларусского активиста выдворили из Украины в Польшу, - Медиазона

Дапоўнена. Беларускага актывіста Валянціна Цішко ўсё ж дэпартавалі з Украіны і зараз ён знаходзіцца ў Польшчы, пацвердзіў сам Цішко выданню Mediazona.by

Раней ён двойчы падаваўся ва Украіне на бежанства. Паводле яго слоў, сёння раніцай яго выклікалі «пагутарыць» у аддзел міграцыйнай службы Украіны і «ўручылі пратакол аб тым, што ён нелегал».

«Паставілі штамп у пашпарт, што ў мяне 5 дзён, каб выехаць у любую іншую краіну. З 8 да гадзіны дня мяне пратрымалі. У гадзіну дня ў іх усё памянялася, і ні пра якія 5 дзён размова не ідзе. Мяне ў суправаджэнні траіх супрацоўнікаў прывезлі дадому, далі 10 хвілін сабраць рэчы першай неабходнасці», – распавёў беларус Mediazona.by.

Таксама ён сказаў журналістам, што на мяжу яго адвезлі ў грамадзянскай машыне ў суправаджэнні работніка ДМС, супрацоўніка СБУ і трэцяга чалавека – каго менавіта, невядома.

Папярэдні матэрыял
Стартаваў чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці УС РБ
Наступны матэрыял
«Яны самі разумеюць, што ўсе іх меры – х-ня»: Пасля выбухаў у РФ, БЧ узмацняюць меры бяспекі

Iншыя матэрыялы