Snickers не будзе дадаваць беларускую мову на ўпакоўку сваіх прадуктаў

Snickers
2 хв.

In English: The manufacturer of Snickers won’t add the Belarusian language to the packaging of its products
На русском языке: Производитель Snickers не будет добавлять беларусскую мову на упаковку своих продуктов

Такі адказ яшчэ ў сярэдзіне ліпеня атрымаў беларускі актывіст і юрыст Ігар Случак ад кампаніі ТАА «МарСЭАБ», якая вырабляе і прадае ў Беларусі розныя батончыкі Snickers, Twix, Bounty, а таксама жуйкі Orbit і Wrigley. Сёння гэты ж адказ прадубліравала ў Facebook Аліна Нагорная.

У адказе, падпісаным гендырэктарам «МарСЭАБ» Міхаілам Сегенем, кампанія спасылаецца на СТБ, дзе сказана, што інфармацыя для спажыўцоў павінна прысутнічаць на рускай ці рускай і беларускай мовах. І гаворыцца, што кампанія нічога не парушае.

Звяртае на сябе ўвагу дэвіз кампаніі, які прысутнічае на афіцыйным бланку: «Будучыня пачынаецца з таго, як мы вядзем бізнес сёння». Далейшыя каментары тут залішнія.

Варта адзначыць, што яшчэ раней Случак атрымаў адказ на пытанне аб даданні беларускай мовы і на прадукцыю DANONE. Як вы ўжо здагадаліся, там таксама ўсё «адпавядае нормам».

Папярэдні матэрыял
Міністэрства аховы здароўя прыпыняе дзейнасць Нардзіна
Наступны матэрыял
Чэшская кампанія AŽD прызнала, што працягвае супрацоўнічаць з БЧ, але робіць толькі самыя неабходныя працы

Iншыя матэрыялы