На русском языке:
Спонсор Трампа в 2020 году хотел купить у Лукашенко 50 000 000 патронов для АК-47 и создать в Беларуси предприятие для модернизации советских боеприпасов?
Журналіст-расследавальнік Мэцью Коўл апублікаваў артыкул аб сувязях заснавальніка амерыканскай ПВК Constellis (яна ж Blackwater, Academi, Xe Services) і донара Трампа Эрыка Прынса з Лукашэнкам.
Журналіст сцвярджае, што 6 верасня 2020 г. Эрык Прынс напісаў Лукашэнку ліст з просьбай дазволіць яму набыць 50 млн. беларускіх патронаў калібру 7.62 для АК-47 на ≈ $25 млн.
Зброя павінна была быць перададзеная «замежным ПВК, якія праводзяць ваенныя аперацыі ў розных рэгіёнах свету». Больш за тое, журналіст паведаміў, што гэты ліст быў дасланы праз 3 месяцы пасля таго, як у чэрвені 2020 года Прынс прыязджаў у Беларусь для агляду савецкай зброі.
І хацеў стварыць сумеснае прадпрыемства з беларускім ВПК
У лісце сказана, што яны ствараюць сумеснае прадпрыемства з BSVT-new technologies для ўзбраення і забеспячэння замежных ПВК.
Яно павінна было рамантаваць і мадэрнізаваць беларускія абаронныя прадпрыемствы па вытворчасці авіябомбаў, у тым ліку «авіябомбы, ракеты, супрацьтанкавыя комплексы і рэактыўныя снарады», і рыхтаваць пілотаў баявых савецкіх самалётаў, уключаючы Су-25.
«Мы жадаем Вашаму правасхадзіцельству поспехаў у кіраўніцтве вашым вялікім народам з росквітам і стабільнасцю на доўгія гады, як гэта ў вас паспяхова атрымліваецца ўжо больш за чвэрць стагоддзя. […] мы шчыра верым, што ваш стыль праўлення аказаўся вельмі эфектыўным для вашай вялікай нацыі і яго выдатных людзей. Вашае кіраўніцтва прынесла мір, стабільнасць і росквіт у вашу краіну.
Мы шчыра спадзяемся, што вашыя грамадзяне зразумеюць гэта своечасова, і што цяперашнія хваляванні супакояцца, каб вы маглі працягнуць сваю вялікую працу», – пісаў Прынс Лукашэнка.
Ліст, які быў адпраўлены ў разгар пратэстаў, быў падпісаны Прынсам і яго партнёрам Майклам Юдэльсонам, уладальнікам кіпрскай Defense Export Limited.
Расследавальнік сцвярджае, што МЗС РБ і амбасада РБ у Вашынгтоне адмовіліся ад каментароў.