На русском языке:
Стало известно, что на войне погиб ещё один беларус, который воевал за Украину
Пра гэта паведаміла выданне «Радыё Свабода». Беларус Алег Панамароў загінуў яшчэ 7 ліпеня каля вёскі Паўлаўка ў Данецкай вобласці Украіны, але стала вядома пра гэта толькі зараз.
Ён служыў намкамандзіра баявой машыны, наводчыкам-аператарам штурмавага ўзвода штурмавой роты ў батальёне «Айдар». Ваяваць за Украіну ён прыехаў яшчэ ў 2014 годзе, служыў у батальёнах «Шахтарск» і «Карпацкая сеча».
Дабраахвотнік Алег Панамароў
«Ён вельмі хацеў дапамагчы Украіне. Ён разумеў, што Расея прыцясняе ягоную радзіму. Сачыў за Майданам, а калі пачалася вайна, то не змог заставацца ўбаку», – сказаў пра Алега ягоны пабрацім Астап.
Алега Панамарова пахавалі пад нацыянальным беларускім бел-чырвона-белым сцягам.
«Для яго гэта было вельмі важна. Ён заўсёды меў пры сабе шаўрон з Пагоняй. Казаў, калі разбярэмся з Расеяй тут, то пойдзем вызваляць Беларусь».