In English:
The EU Court refused to lift sanctions against three more individuals connected with the regime in Belarus
На русском языке:
Суд ЕС отказался снимать санкции ещё с трёх лиц связанных с режимом в Беларуси
Еўрапейскі суд у Люксембургу 7 чэрвеня пакінуў у сіле санкцыі супраць 3-х прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія спрабавалі аспрэчыць увядзенне супраць іх санкцый.
Размова ідзе пра Аляксандра Баханавіча (першы намеснік міністра адукацыі), Сяргея Рубніковіча (рэктар БДМУ) і Сяргея Скрыбу (прарэктар па выхаваўчай рабоце БДЭУ).
Вердыкт суда – усе трое застаюцца пад санкцыямі і павінны аплаціць судовыя выдаткі.
Таксама варта адзначыць, што зняцця санкцый для ўсіх траіх дамагаўся адвакат Адвакацкай палаты Парыжа Дзмітрый Літвінскі, які раней роўна з такім жа (ніякім) поспехам, спрабаваў зняць санкцыі, напрыклад, з Гайдукевіча.
Цікава, што тады ж 7 чэрвеня справу аб зняцці санкцый у еўрапейскім судзе прайграў і пралукашэнкаўскі бізнесмен Аляксандр Шакуцін.