Суд над Эдуардам Пальчысам пачнецца 6 снежня

Вясна
2 хв.

Палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса пачнуць судзіць 6 снежня а 10:00 у Мінскім гарадскім судзе.

Суд над Эдуардам Пальчысам пачнецца 6 снежня

Суд над Эдуардам у раскладзе Мінскага гарадскога суда / service.court.by

Эдуарда абвінавачваюць па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса. Па меркаванні следства, Пальчыс пачаў злачынную дзейнасць з 2016 года і працягваў да свайго затрымання ў верасні 2020-га. Праваабаронцы прызналі Эдуарда палітвязнем.

Яго абвінавачваюць па артыкулах:

  • ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы);
  • ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Эдуарда Пальчыса затрымалі ў канцы верасня мінулага года — завочна прыгаварылі да 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП пасля якіх ён не выйшаў на волю.

Раней Эдуард Пальчыс ужо быў прызнаны палітвязнем — са студзеня па лістапад 2016 года. Ён быў затрыманы за публікацыі на сайце 1863x, на яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў). У жніўні 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі 9 матэрыялаў сайта 1863x.com. 28 кастрычніка 2016 года блогер быў прыгавораны да 1,9 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў зале суда.

Адрас для лістоў Эдуарду: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

In English: The trial of Eduard Palchys will start on December 6
На русском языке: Суд над Эдуардом Пальчисом начнётся 6 декабря

Папярэдні матэрыял
Мінус 13 самалётаў за месяц у Belavia
Наступны матэрыял
Ціханоўская атрымала запрашэнне прэзідэнта ЗША ўзяць удзел у Саміце за дэмакратыю

Iншыя матэрыялы