Суд над экс-следчым Яўгенам Юшкевічам зрабілі закрытым

Наша Ніва
Абноўлена
Абноўлена: 16 лістапада 2022 14:34
3 хв.

На русском языке: Суд над экс-следователем Евгением Юшкевичем сделали закрытым

15 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над былым следчым Яўгенам Юшкевічам. Стала вядома, што суд зрабілі закрытым, усіх папрасілі пакінуць залу суда.

Акрамя гэтага, суд адмовіў у хадайніцтве аб змяненні меры стрымання Яўгену. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Юшкевіча судзяць па 6 артыкулах КК РБ. Яго затрымалі 19 красавіка 2021 года пасля ператрусу ў кватэры. У пастанове на ператрус быў указаны артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»), зараз у справе ён не фігуруе. 4 траўня Юшкевіч быў пазбаўлены звання старшага лейтэнанта юстыцыі запасу.

16 лістапада на адным з паседжанняў Яўген Юшкевіч на судзе быў даволі бадзёры і ўсмешлівы.

«Выйшла з залы суда. ewenk_yu [Яўген Юшкевіч] супер-бадзёры, не змяніўся ні кроплі. дома столькі не ўсміхаўся, колькі ўсміхаўся мне сёння. так што і вы не нойце!», – напісала карыстальніца Twitter.

Папярэдні матэрыял
Ценявыя дыпламаты: 11 беларускіх ганаровых консулаў, якія ўзбагаціліся выкарыстоўваючы свой статус
Наступны матэрыял
Ціханоўская: «Я абраны прэзідэнт Беларусі, і разам мы пераможам»

Iншыя матэрыялы