На русском языке:
На Тихановскую и Латушко завели очередное уголовное дело
Следчы Камітэт РБ узбудзіў чарговую крымінальную справу ў дачыненні да палітыкаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі.
Яна распачатая па арт. 382 КК РБ (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы). Максымальнае пакаранне па гэтым артыкуле да двух гадоў пазбаўлення волі.
Франак Вячорка, Святлана Ціханоўская, Павел Латушка / Фота: прэс-служба
Так званы прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч завіў: «Абвінавачаныя Ціханоўская і Латушка па ўзгадненні з іншым ўдзельнікамі змовы ў парушэнні патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі, стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і ўпраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой. І працягваючы свае злачынныя дзеянні ўступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый».