На русском языке:
Сотрудников «Гродно-Азот» принуждают отдавать свои карты поляка в КГБ
Па дадзеных выдання «Наша Ніва» на прадпрыемстве «Гродна-Азот» пачалі паўторна выклікаць на размову супрацоўнікаў, у якіх ёсць карта паляка. Іх прымушаюць адмовіцца ад яе, аддаўшы дакумент супрацоўніку КДБ.
Па інфармацыі выдання, паўторныя выклікі на размову пачаліся ў пачатку лета. Тамака ад людзей патрабуюць доказы, што чалавек ужо адмовіўся ад карты паляка. У адваротным выпадку пад пагрозай звальнення прапануюць яе здаць супрацоўніку КДБ.
Вядома, што пад ціскам карты аддалі ўжо больш за 10 чалавек.