На русском языке:
Светлана Тихановская – о смерти Алексея Навального
Беларуская нацыянальная лідарка пракаментавала навіну пра смерць ў турме аднаго з лідараў расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага.
«Сёння ў сеціве зʼявіліся навіны пра смерць Аляксея Навальнага ў расейскай калоніі. Гэта смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі.
У Беларусі зараз дзясяткі палітвязняў знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада – жыцця Мікалая Статкевіча, Машы Калеснікавай, майго мужа Сяргея і іншых зараз знаходзяцца пад прамой пагрозай. Вітольд Ашурак, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч ужо памерлі ў зняволенні. А яшчэ сотні людзей утрымліваюцца ў нечалавечых умовах і без усялякай дапамогі.
Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. У лютым гэта зрабілі ў 27-ы раз. Мы ўсе бачылі на фота, як такія ўмовы ўтрымання адбіліся на яго стане. Менавіта таму ў мяне няма сумневаў у тым, што Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым.
Я выдатна разумею, як ад гэтай навіны сціскаецца сэрца ўсіх, чые блізкія зараз знаходзяцца ў турме. Юлія Навальная і іх з Аляксеем дзеці сёння атрымалі самую страшную навіну, якой мы баімся атрымаць аб тысячах нашых каханых. Я выказваю шчырыя спачуванні сямʼі, блізкім і калегам Аляксея Навальнага. Маё сэрца сёння з вамі».