На русском языке:
Светлана Тихановская приняла в своем Офисе делегацию сенаторов США, прибывших на Саммит НАТО
Офіс лідаркі беларускага народу наведалі старшыня беларускага кокусу ў амерыканскім Сенаце Джын Шахін, а таксама Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван, Ангус Кінг. Падчас сустрэчы абмяркавалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці.
Святлана Ціханоўская заклікала сенатараў ЗША:
– прызначыць спецпасланніка па Беларусі;
– разглядзець прыняцце новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі;
– падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі;
– падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.
Святлана Ціханоўская распавяла сенатарам пра апошнія крокі зробленыя па прыцягненні рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, рэпрэсіі супраць беларусаў, а таксама саўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Яна падкрэсліла, што беларускі народ не падтрымлівае вайну, а рэжым Лукашэнкі выконвае ролю памагатага Пуціна.
Сенатары запэўнілі, што будуць уздымаць пытанне Беларусі падчас Саміту НАТА.