Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Yara

agronews
5 хв.

In English: Sviatlana Tsikhanouskaya had a call with the CEO of Yara
На русском языке: Cветлана Тихановская провела звонок с СЕО Yara

Святлана распавяла кіраўніку Yara Свейну Торы Холзэтэру, што рэпрэсіі ў Беларусі не зніжаюцца, і падзялілася новым расследаваннем, якое даказвае прамы ўдзел менеджменту «Беларуськалія» ў фальсіфікацыі выбараў. Таксама яна заявіла, што беларусы лічаць супрацу з рэжымам — непрымальнай.

Ціханоўская падкрэсліла, што 32 кампаніі (сярод якіх British American Tobacco, Rolls Royce, Scandia Steel, Becker Group, Hansen & Rosenthal і іншыя) ужо спынілі супрацоўніцтва з рэжымам і дзяржпрадпрыемствамі Беларусі. І расказала аб намеры сумесна з такімі кампаніямі распрацаваць план для новай Беларусі — пасля перамен у нашай краіне будуць вітаць замежныя інвестыцыі.

У сваю чаргу кіраўнік Yara казаў пра гарантаванне бяспечных умоваў працы на беларускім прадпрыемстве. На жаль, на «Беларуськаліі» працягваюцца аварыі, у тым ліку, са смяротным зыходам. У гэтым годзе каманда Yara наведвала «Беларуськалій» з мэтай ацаніць прамысловую і карпаратыўную бяспеку. Таксама кіраўніцтва Yara азнаёміцца ​​з расследаваннем наконт фальсіфікацый выбараў з боку супрацоўнікаў Беларуськалія. Холзэтэр заявіў, што лепш рабіць любыя магчымыя крокі па паляпшэнні сітуацыі з бяспекай працы, чым сыходзіць з Беларусі і не мець уплыву.

«Беларусы лічаць неэтычным такія паводзіны — пошук шчылін у санкцыях ЕС і ЗША. Гэта ўжо моцна паўплывала на рэпутацыю Yara ў Беларусі. Я ўжо казала пра гэтым падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком МЗС Нарвегіі і сустрэла разуменне міністра Хюітфельд. Мы працягнем падымаць пытанне спынення супрацоўніцтва Yara з рэжымнымі кампаніямі зноў і зноў. Бо гэта пазіцыя беларусаў, а я раблю гэта дзеля іх», — заявіла ў канцы званка Ціханоўская.

Папярэдні матэрыял
Google заблакаваў YouTube-каналы «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» і «Агат — электрамеханічны завод»
Наступны матэрыял
Belavia вярнула шэсць сваіх самалётаў лізінгадаўцу

Iншыя матэрыялы