Стала вядома, што лідэр дэмсіл Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з генсекам НАТА Енсам Столтэнбергам.
Таксама Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц НАТА, на якім ішла размова аб крызісе ў Беларусі і перспектывах дыялогу паміж дэмсіламі і НАТА.
«Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.
Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра», — сказала Тихановская.