Сын Лукашэнкі паляцеў у Казахстан: інфармацыя пацвердзілася

НАК
Iнсайд
2 хв.

In English: Lukashenka’s son flew to Kazakhstan: the information was confirmed
На русском языке: Сын Лукашенко полетел в Казахстан: информация подтвердилась

Учора мы пісалі, што 6 ліпеня ў 10:07 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» (MSQ) у казахстанскую Астану вылецеў бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, які эксплуатуецца ў інтарэсах чыноўнікаў і Лукашэнкі. Тады ж мы паведамілі, што паводле нашай інфармацыі ў Казахстан паляцеў Віктар Лукашэнка.

Сёння ж інфармацыя поўнасцю пацвердзілася. У Казахстане Віктар сустрэўся з намеснікам прэм’ер-міністра Ералы Тугжанавым, з якім яны абмяркоўвалі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам у спартыўнай сферы. Падчас візіту сын Лукашэнкі наведаў лёгкаатлетычны комплекс «Казахстан», «Барыс-Арэну» і палац адзінаборстваў «Жэкпэ жэк».

Але, здаецца, што наведванне спартыўных абʼектаў і сустрэча з віцэ-прэмʼерам – гэта не адзінае, чым ён займаўся ў Казахстане. Справа ў тым, што ўчора, 6 ліпеня, у экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева быў Дзень нараджэння. Не выключана, што адной з мэт візіту было проста ўручыць падарункі.

Папярэдні матэрыял
Больш за палову беларусаў не лічаць, што краіна ўдзельнічае ў вайне: у Беларусі намячаецца тэндэнцыя на яшчэ большае зніжэнне падтрымкі вайны і Крамля
Наступны матэрыял
Хакеры ўзламалі кліенцкую базу сеткі крам «Суседзі»

Iншыя матэрыялы