У Латвіі не будуць забараняць аўто з беларускімі нумарамі

3 хв.

На русском языке: В Латвии не будут запрещать авто с беларусскими номерами

Сейм Латвіі не прыняў папраўкі да закону аб дарожным руху, якія меркавалі ўвядзенне забароны на ўезд у краіну і перамяшчэння па Латвіі аўтамабіляў з беларускімі нумарамі.

Паведамляецца, што законапраект перададзены назад у адказную камісію.

Старшыня Народна-гаспадарчай камісіі Латвіі Скайдрытэ Абрама адзначыла, што ў праекце не былі дэталёва прапісаны выключэнні, напрыклад, для тых грамадзян Беларусі, што прыязджаюць у Латвію па гуманітарных прычынах.

«Трэба было прадугледзець грунтоўныя выключэнні – напрыклад, што бежанцы вывозяць свае семʼі, каб выратаваць іх ад жахаў рэжыму Лукашэнкі. Праблема і з прапановамі, што рабіць з машынамі – канфіскоўваць, блакаваць колы? Былі і дыскусіі аб штрафах», – сказала яна.

Папярэдні матэрыял
Сёння адбудзецца 4-ы дабрачынны арт-аўкцыён у падтрымку рэпрэсаваных уцекачоў з Беларусі
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская пра тэракт у «Крокус Сіці»: «Маштабаванне вайны азначае прамую небяспеку для Беларусі, якую Расія зробіць паўнавартаснай удзельніцай сваіх планаў. Трагедыя будзе не па тэлевізары, мы будзем глядзець проста на яе»

Iншыя матэрыялы