На русском языке:
Сегодня утром в Брагинском районе погибли два пограничника
Сёння тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што раніцай 15 лютага ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці загінулі два беларускія памежнікі.
Пазней гэтая інфармацыя пацвердзілася. Высветлілася, што сёння раніцай двое памежнікаў памежнай заставы «Камарын» падчас нясення службы праваліліся пад лёд ракі Дняпро.
Гэтую ж інфармацыю пацвярджае і Гомельская памежная група ДПК РБ, якая паведаміла, што, рухаючыся па ўсталяваным маршруце, сяржант-кантрактнік праваліўся пад лёд. Яго спрабаваў выратаваць афіцэр памежнай службы, аднак таўшчыня лёду не вытрымала і яны абодва патанулі.