In English:
Tanks destroyed the only road to cottages on the territory of a nature reserve near Brest
На русском языке:
Танки разбили единственную дорогу к дачам на территории заказника под Брестом
Брэсцкае выданне «Віртуальны Брэст» апублікавала фатаграфіі адзінай дарогі да садовага таварыства «Дубіца», за 10 км ад якога знаходзіцца вайсковы палігон «Брэсцкі», дзе зараз актыўна праходзяць беларуска-расійскія вучэнні. Аднак, мяркуючы па ўсім, вучэнні праходзяць далёка не толькі на палігоне.
«Непрыемны сюрпрыз чакаў нас і ўсіх уласнікаў СТ «Дубіца», што пад Брэстам каля белага возера. Адзіную дарогу да дач разбілі танкамі да такой ступені, што ніхто не мог праехаць, а таксама стаіць пытанне аб вывазе смецця з дач. Яшчэ танкавая дарога прайшла міма найстарэйшага дуба ў раёне, да якога ўвесь час прыязджаюць турысты. Мы разумеем, што зараз праходзяць масавыя вучэнні на палігоне, але калі яны выходзяць за межы палігона, то можна было б планаваць маршруты, каб яны не праходзілі па адзіных дарогах да лецішчаў і вёскаў», — паведамляюць дачнікі.
Раён СТ «Дубіца» ў Брэсцкай вобласці / Google
Аднак разбітая дарога — гэта не адзіная праблема. У каментарах людзі пішуць, што вайскоўцы пакідаюць пасля сябе ў лесе вялікую колькасць смецця. Больш за тое, гэтыя тэрыторыі ўваходзяць у склад заказніка «Прыбужскае палессе» і смецце наносіць прамую шкоду экасістэме заказніка.
«У нас у Мухаўцы вакол палігона такі срач зладзілі нашыя абаронцы радзімы! Чаго толькі там не знойдзеш…», — пішуць чытачы.