На русском языке:
Телеграм-канал «Беларускі Гаюн» признали экстремистским формированием
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», які ажыццяўляе маніторынг ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі, прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Канал з’явіўся падчас сумесных вучэнняў Беларусі і РФ для адсочвання ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі. Цяпер працягвае сваю працу для назірання тэхнікі, якая можа быць задзейнічана для ваенных дзеянняў ва Украіне.
На 16 сакавіка аўдыторыя канала складае 91,7K чалавек.
Лясны дзед, або гаюн, — лясны дух. Ён клапоціцца аб сваім лесе, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму.