In English:
The issue of Belarus was discussed in Biden’s conversation with Putin
На русском языке:
Тема Беларуси поднималась в разговоре Байдена с Путиным
У сённяшняй размове Байдэна і Пуціна ўзнімалася пытанне аб сітуацыі ў Беларусі, пра гэта паведаміла намеснік дзяржсакратара ЗША па палітычных справах Вікторыя Нуланд.
«У шырэйшым сэнсе, прэзідэнт Байдэн па-ранейшаму мяркуе, што больш стабільныя і прадказальныя адносіны паміж ЗША і Расіяй у інтарэсах абедзвюх краін. […] У нас па-ранейшаму будуць сур’ёзныя рознагалоссі з Крамлём па пытаннях правоў чалавека, абыходжання з Навальным, свабоды прэсы і НДА, Беларусі, кібер-пагроз, умяшанні ў выбары, затрыманні амерыканскіх грамадзян, персаналу пасольстваў і шмат чаго іншага. Прэзідэнт Байдэн узнімаў і будзе працягваць узнімаць усе гэтыя пытанні з прэзідэнтам Пуціным», — сказала Нуланд.