Толькі што на аэрадром «Мачулішчы» з РФ прыляцеў Іл-76 ПКС РФ

planespotters.net
Абноўлена
Абноўлена: 23 жніўня 2023 22:36
3 хв.

In English: Il-76 of the Russian Aerospace Forces has just arrived at Machulishchy airfield from Russia
На русском языке: Только что на аэродром «Мачулищи» из РФ прилетел Ил-76 ВКС РФ

Гэта першы прылёт ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 ВКС РФ у Мачулішчы за апошні месяц. Борт прызямліўся ў 20.55.

У дадзены момант трэба ўважліва сачыць за актыўнасцю ў раёне лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль, а таксама ў Асіповічах і іншых лакацыях, дзе былі заўважаныя найміты ПВК «Вагнер».

UPD. Паступае інфармацыя, што ў раёне лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль і ў Асіповіцкім раёне ў дадзены момант назіраюцца моцныя перабоі ў працы мабільнага інтэрнэта.

Пра любую падазроную актыўнасць паведамляйце ў @HajunBYbot або перадавайце дадзеныя праз вашых сваякоў/сяброў за мяжой.

Папярэдні матэрыял
Пад Цвер'ю разбіўся самалёт Прыгожына
Наступны матэрыял
Расавіяцыя пацвердзіла, што Прыгожын і Уткін былі на борце самалёта, які разбіўся.

Iншыя матэрыялы