focus.ua
Эксклюзіў
3 хв.

На русском языке: Три солдата ВС РФ сбежали с полигона под Барановичами

Учора ўвечар тэлеграм-канал «Посмотри, брехня?» паведаміў непацверджаную інфармацыю, што з палігона «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) збеглі некалькі салдатаў расейскага войска.

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць крыніцы «МоталькаДапамогі». Высветлілася, што ўчора пасля поўдня мясцовыя жыхары бачылі 3-4 мужчын, якія беглі з боку палігона. Па словах крыніц, пры сабе ў іх быў аўтамат Калашнікава.

Неўзабаве пасля публікацыі на сувязь выйшлі саслужыўцы збеглых салдат ВС РФ і пацвердзілі, што ўчора ў раёне 15-й гадзіне трое салдат сапраўды збеглі з палігона «Абуз-Лясноўскі». Па словах таварышаў па службе, аднаго з іх клічуць Максім З. Ён 1996 ці 1997 года нараджэння.

Тры салдаты УС РФ збеглі з палігона пад Баранавічамі

На здымку прадстаўнікі «вайсковай камендатуры».

Акрамя таго, учора ў раёне 17.30 аднаго з салдат бачылі пад Баранавічамі за 20 км ад палігона. Таксама паведамляюць, што ў самім горадзе з самай раніцы ходзіць «ваенная камендатура» – салдаты з чырвона-зялёнымі нашыўкамі, якіх заўважаюць на розных вуліцах Баранавічаў.

Калі вам штосьці пра гэта вядома, пішыце ў @motolko_bot. Для большай бяспекі прапануем перадаваць інфармацыю праз вашых сваякоў/сяброў замежжам.

Папярэдні матэрыял
«З кожнага па $271»: У наступным годзе на абарону РБ выдаткуюць звыш $1 млрд – гэта рэкорд
Наступны матэрыял
У Мінск ляціць VIP-борт Спецыяльнага лётнага атрада «Расія»

Iншыя матэрыялы