На русском языке:
Три видео Юрия Дудя признаны экстремистскими в Беларуси
10 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС прызнаў частку відэакантэнту расійскага блогера Юрыя Дудзя экстрэмісцкімі ў Беларусі. У тым ліку інтэрв’ю з беларускім комікам Славай Камісарэнкам.
Цяпер у Беларусі «пад забаронай»:
— Як жыць, калі пазбаўляюць радзімы / вДудь
— NEXTA — галоўнае медыя беларускага пратэсту / вДудь
— Камісарэнка — новае жыццё пасля пратэстаў у Беларусі / вДудь
Вокладка відэа «Як жыць, калі пазбаўляюць радзімы»
На 10 сакавіка 2021 года ў ютуб-канала Юрыя Дудзя звыш 9,94 млн падпісантаў.
Таксама ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі больш за 200 чатаў і 200 Telegram-каналаў.