Турцыя, РФ і Узбекістан: Якія авіякампаніі працягваюць лётаць у/над Беларуссю?

flickr
3 хв.

На русском языке: Турция, РФ и Узбекистан: Какие авиакомпании продолжают летать в/над Беларусью?

Тэлеграм-канал «АдВінта | Авіяцыя Беларусі» прааналізаваў, якія замежныя авіякампаніі зʼяўляліся ў беларускім небе за апошні тыдзень і выявіў, што гэта ўсяго 11 авіякампаній з 7 краін.

Якія 7 авіякампаній лятаюць над Беларуссю ў іншыя краіны:

  • Турцыя – 4: Turkish Airlines, AnadoluJet, Southwind Airlines і Turkish Cargo;
    Туніс – 1: Nouvelair;
    Індыя – 1: Air India;
    Узбекістан – 1: Belarus Airways.

Якія 5 авіякампаній лятаюць у Беларусь:

  • Расія – 2: Аэрафлот, Pobeda
  • Кітай – 1: Air China
  • ААЭ – 1: Flydubai
  • Узбекістан – 1: Belarus Airways.

Да гэтага спісу таксама можна дадаць дзве расійскія авіякампаніі, якія выконваюць у Беларусь чартарныя рэйсы – гэта кампаніі S7 і Северсталь.

Цікава таксама, што ў ліпені ў Белаэранавігацыі заяўлялі, што ў 2019 годзе праз тэрыторыю Беларусі за суткі пралятала больш за 100 авіякампаній, «а зараз гаворка ідзе пра дзясятку авіяперавозчыкаў. Еўрапейскіх сярод іх няма».

Але ж нядаўна былі яшчэ нейкія, куды яны падзеліся?

Так, сапраўды да 25 сакавіка 2022 г. было часовае аднаўленне рэйсаў Мінск-Тбілісі авіякампаніяй Georgian Airways.

Магчыма, нехта ўспомніць пра авіякампанію Ural Airlines, якая планавала лятаць у Беларусь з Пермі і Екацярынбурга два разы на тыдзень. Але з-за нізкага попыту на білеты, авіяперавозчык так і не пачаў лётаць у РБ і перанёс старт палётаў на вясну 2023 г.

У верасні СМІ паведамлялі, што ў Беларусь пачне лятаць туркменская авіякампанія Turkmenistan Airlines, паведамлялася, што рэйсы будуць выконвацца па суботах, але, напрыклад, на заўтра ў раскладзе MSQ гэтай авіякампаніі няма. Роўна, як і не было іх рэйсаў у апошні месяц.

Адзінае, што можна адзначыць на дадзены момант, гэта што ў планах Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» запуск рэйсаў іранскай авіякампаніяй Mahan Air.

Папярэдні матэрыял
Застрэліўся экс-камандзір авіябазы ў Баранавічах
Наступны матэрыял
AFET: Санкцыі супраць РФ павінны быць люстэркавыя і на рэжым у РБ

Iншыя матэрыялы