На русском языке:
Туркменистан спецрейсом правительства вывозит своих граждан из Беларуси
Сёння ў 13:17 у MSQ прыляцеў Boeing 737-82K авіякампаніі «Turkmenistan Airlines» з рэгістрацыйным нумарам EZ-A017.
Борт накіроўваўся з Ашхабада (сталіца Туркменістана) транзітам праз Маскву. Пры гэтым, дадзенага борта не было ў спісе запланаваных прылётаў у MSQ, а вось зваротны рэйс запланаваны ў г. Туркменбашы на 18:30.
На сайце Turkmenportal сказана, што гэты рэйс быў арганізаваны па распараджэнні Урада Туркменістана. Гэта азначае, што цяпер для Туркменістана, Беларусь — гэта нядобранадзейная краіна.
Адзначым, што рэгулярныя авіязносіны Туркменістана з іншымі краінамі былі прыпыненыя яшчэ ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі каранавіруса.
Перамяшчэнне самалёта Boeing 737-82K EZ-A017 авіякампаніі "Turkmenistan Airlines" / Flightradar24
Дапоўнена ў 20:44:
Эвакуацыйны борт Туркменістана мог вярнуцца ў MSQ з-за паведамлення аб мінаванні борта.
На адным з сэрвісаў па адсочванні авіяцыйнай абстаноўкі, у борта адлюстроўваецца аварыйны squawk code – 7500, які азначае «захоп самалёта».