На русском языке:
В 2022 году беларусы получили 118 тысяч шенгенских виз
На сайце Еўракамісіі ёсць агульная статыстыка па колькасці выдадзеных Шэнгенскіх віз тыпу «С» у розных краінах за 2022 год. З гэтых дадзеных можна даведацца, што ў 2022 годзе беларусы атрымалі 118 523 кароткатэрміновыя шэнгенскія візы (у гэты лік уваходзяць як аднаразовыя, так і шматразовыя), адмоў жа было толькі 2 292.
А вось як выглядае топ краін ЕС, якія выдавалі беларусам шэнген у мінулым годзе:
Італія – 36127 (адмоў – 0,8%)
Германія – 26 667 (адмоў – 2,3%)
Польшча – 17 277 (адмоў – 3,4%)
Венгрыя – 13 264 (адмоў – 1,5%)
Францыя – 8818 (адмоў – 0,6%)
Літва – 6106 (адмоў – 0,2%)
Латвія – 4129 (адмоў – 6,7%)
Эстонія – 2932 (адмоў – 5,4%)
Славакія – 2175 (адмоў – 1,4%)
Чэхія – 1028 (адмоў – 0, 6%)
Больш за ўсіх беларусам выдала Шэнгенскіх віз у 2022 годзе менавіта Італія – 36 127 і нізкі працэнт адмоў. Менш за ўсё ж адмаўляла беларусам у візе Літва – усяго 12 адмоваў (0,2%). А вось найбольшы працэнт адмоў быў ад Латвіі – 6,7%.