Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 20 жніўня

Мінабароны РБ
3 хв.

In English: Drills of the Belarusian and Russian Armed Forces in Belarus are extended till at least August 20
На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 20 августа

Выхадныя 12 і 13 жніўня, але «Даманава», «Асіповіцкі» і «Абуз-Лясноўскі» працуюць без перапынку.

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 20 жніўня

Вучэнні на палігонах падаўжаюць з 14 жніўня і да:

◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 19.08;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 18.08;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 19.08;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 20.08;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 18.08;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 20.08;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 20.08;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 19.08;

Вучэнні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульны лік падаўжэнняў ужо 68 тыдняў.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
У 2023 годзе МА РБ плануе адрамантаваць восем штурмавікоў Су-25
Наступны матэрыял
Украіна, Ісландыя, Нарвегія і яшчэ 5 краін пашырылі санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

Iншыя матэрыялы