На русском языке:
В Барановичи прилетели российские истребители
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», 25 чэрвеня (у 18:10 і 18:45) з аэрадрома «Кубінка» (Расія) на аэрадром «Баранавічы» прыляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-35 ПКС РФ.
Самалёты ўваходзяць у склад пілатажных груп ПКС РФ «Віцязі» (Су-35) і «Стрыжы» (МіГ-29), і 3 ліпеня будуць прымаць удзел у ваенным парадзе.
Актуальны стан авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ у Беларусі выглядае наступным чынам:
- аэрадром «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
- аэрадром «Баранавічы» – 15 знішчальнікаў (5 МіГ-29, 6 Су-35 і 4 Су-30СМ);
- аэрадром «Мачулішчы» – 11 верталётаў (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26).