На русском языке:
В Беларусь доставят новую партию китайской вакцины от коронавируса
Пра гэта тэлеканалу СТБ расказаў камандзір 50-й змешанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі. Па словах Лук’яновіча, Мінск плануе адправіць у Кітай авіярэйс 9 лістапада. Як чакаецца, Беларусь атрымае 2,6 мільёна доз вакцын і 1 мільён шпрыцаў.
Раней, 5 лістапада ў тг-канале «Паглядзі, Брахня?» была апублікаваная інфармацыя аб тым, што вакцыны ёсць, а транспарту, каб іх даставіць, пакуль няма. Цяпер знайшоўся і транспарт.
З-за недаверу дзяржаве многія беларусы не хочуць вакцынавацца «Спутнікам». Хоць гэтая вакцына эфектыўная і бяспечная – гэтак жа, як і кітайскі Sinopharm. На дадзены момант іншых даступных вакцын у Беларусі няма, але дактары рэкамендуюць прышчапляцца тым, што прапануюць.