На русском языке:
В Беларусь прилетел борт ДРЛО А-50У ВКС РФ (RF-50608)
Па інфармацыі «Беларускі Гаюн» у 21:25 на аэрадром у Мачулішчах прызямліўся борт ДРЛА Іл-76 А-50У з рэгістрацыйным нумарам RF-50608. У папярэдні раз гэты борт прылятаў у Беларусь 24 лютага 2022 года.
Нагадаем, што 30 снежня 2022 года з Беларусі ў РФ зляцеў ДРЛА Іл-76 А-50У «Сяргей Атаянц» з рэг. нумарам RF-93966, які знаходзіўся ў Беларусі з 14 снежня. Самалёты такога тыпу, знаходзячыся ў паветры, дазваляюць наводзіць ракеты на цэль.