На русском языке:
В Беларусь прилетел самолет Ил-22ВПУ ВКС РФ
20 чэрвеня мы паведамлялі аб прылёце на аэрадром «Ліда» ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 ПКС РФ. Па ўдакладненай інфармацыі, які прыляцеў борт апынуўся самалётам Іл-22ВПУ (паветраны камандны пункт).
Па нашай інфармацыі, самалёт Іл-22ВПУ прымаў удзел у лётна-тактычных вучэннях, якія праходзілі 21-23 чэрвеня з 116-й штурмавой авіяцыйнай базай ВПС РБ. Адзначым, што падчас вучэнняў адпрацоўвалася ўзаемадзеянне самалётаў ВПС РБ з пунктам упраўлення авіяцыйнага наводчыка.
У сувязі з гэтым інфармацыя ў хроніцы ваеннай актыўнасці за 20 чэрвеня, а таксама на анлайн-карце ваеннай актыўнасці была ўдакладнена.
Адзначым, што да гэтага часу самалёт Іл-22ВПУ апошні раз прылятаў у Беларусь у сакавіку 2022 года. У цэлым жа ПКС РФ не выкарыстоўвалі аэрадром «Ліда» з красавіка 2022 года. Расейскія вайскоўцы зноў з’явіліся на аэрадроме «Ліда» у канцы траўня 2023 года, пасля перадыслакацыі двух самалётаў-разведчыкаў Су-24МР з аэрадрома «Баранавічы».
Калі ў вас ёсць фота / відэа самалёта Іл-22ВПУ, просім даслаць іх у наш чат-бот @HajunBYbot. Вы можаце перадаваць інфармацыю праз сваякоў/сяброў за мяжой ці пісаць нам праз ананімную форму на сайце.