На русском языке:
В Беларусь прилетал Boeing C-17A Globemaster — бывший борт ВВС ОАЭ
Сёння ў раёне 18:00 у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» прыляцеў Boeing C-17A Globemaster з рэг. нумарам 1227.
Гэта амерыканскі ваенна-транспартны самалёт, які стаіць на ўзбраенні краін НАТА, ААЭ, Індыі і Катара, для Беларусі своеасаблівы ўнікальны госць.
У Мінску ён правёў усяго 50 хвілін, пасля чаго паляцеў у РФ. Падобна, што ў MSQ борт нешта забраў. Цалкам магчыма, што забраў ён тэхніку для вайсковай выставы IDEX-2023 у Абу-Дабі, якая пройдзе з 20 па 24 лютага. Ну, а Беларусь рэгулярна бярэ ўдзел у гэтай выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.
Дарэчы, падчас нядаўняга візіту Віктара Лукашэнкі ў ААЭ быў пацверджаны ўдзел РБ у IDEX-2023. А іншымі спосабамі даставіць тэхніку ў ААЭ зараз немагчыма.