На русском языке:
В Беларусь впервые прилетел грузовой борт грузинской Geo-Sky
У 18:55 у аэрапорт «Орша» (аэрадром «Балбасава») прыляцеў Boeing 757-28A(SF) з рэг. нумарам 4L-GEG грузінскай грузавой авіякампаніі Geo-Sky. Раней самалёты гэтай авіякампаніі ў Беларусі заўважаны не былі.
Борт накіроўваўся з г. Шарджа (ААЭ), а да гэтага прыляцеў туды з Тбілісі. Цалкам верагодна, што ў Беларусь самалёт прывёз нейкі груз з Эміратаў.
Звяртае на сябе ўвагу і маршрут палёту, борт зайшоў у паветраную прастору Беларусі, і ляцеў з ААЭ, не праз РФ, а праз ЕС, што бачна на трэку палёту.