На русском языке:
В Беларусь из РФ перебросили ещё один эшелон с техникой и личным составом ВС РФ
Паводле інфармацыі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі 9 студзеня ў 14:30 на чыгуначную станцыю Чэпіна (Віцебск, Віцебская вобл) прыбыў чарговы эшалон ВС РФ.
Усяго ў саставе знаходзілася 40 вагонаў, сярод якіх: 15 пасажырскіх (каля 750 чалавек), 10 грузавых (у якіх прывезлі рыштунак і боепрыпасы) і 15 вагонаў-платформ з колавай і гусенічнай тэхнікай.
Паведамляецца, што эшалон рухаўся з чыгуначнай станцыі Маскоўка (г. Омск, РФ), адкуль быў адпраўлены 3 студзеня.