На русском языке:
В Беларусь опять прилетел министр обороны РФ
Толькі што ў паветраную прастору Беларусі ўвайшоў Ту-214ПУ-СБУС з рэгістрацыйным нумарам RA-64530. Самалёт ляціць з ваеннага аэрадрома «Чкалаўскі», што ў Падмаскоўі.
Гэты борт належыць Міністэрству абароны РФ і абсталяваны спецыяльным бартавым вузлом сувязі СБУС-214. Па нашых дадзеных, на гэтым самалёце ў Беларусь прыбывае кіраўнік МА РФ Андрэй Белавусаў.
Адзначым, што заўтра ў Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў – членаў СНД, для ўдзелу ў якім у Беларусь прыбылі ўжо міністры абароны Узбекістана, Казахстана і Азербайджана. Ці варта чакаць на гэтым мерапрыемстве і кіраўніка МА Арменіі – невядома. Таксама адзначым, што ў Беларусь сёння прыляцеў і кіраўнік мінабароны Кубы (заўтра ў Беларусі яшчэ і афіцыйны «Дзень Незалежнасці»).
Гаворачы пра Белавусава, нагадаем, што гэта ўжо другі яго прылёт у Беларусь з моманту назначэння на пасаду кіраўніка МА РФ. Папярэдні раз Белавусаў быў у Мінску 24 траўня.